Комментарии

Ерат вельмі розны. І так, шмат залежыць менавіта ад РМ.

Вось простае пытанне: чаму гэты лід з артыкула сядзеў 3 гады, а потым сказаў, што звальняецца? Можна кожныя 6 месяцаў пытацца ў РМ пра прома, фідбэк і г.д. І будзе рух наперад на заробку. Не разумею, а шмат фірм, дзе вось начальнікі самі падыходзяць і даюць больш грошай? Ці ты працуешь, пакуль сам не зробіш запыт?

Асмт - гэта бюракратызм, канешне. Але не зразумеў, чаму узгадваецца, што трэба не менш 5 год вопыту. На тое і камітэт - калі слабы кандыдат, дык не рабіце яго сеньерам.

Кажу гэта да таго, што трэба глядзець больш на сабе, а не на іншых у такіх выпадках. Лічышь сябе сеньерам? Схадзі на сумоўе ці на асмт. Жадаешь больш грошай? Дык скажы пра гэта. Дрэнны РМ? Ну і змяні працу.

12

Крыху ў шоку, што людзі не ведаюць такіх простых рэчаў. Ну так, калі фірма ў пвт, то ёсць ільготы і адпаведныя абмежаванні.

19

Слухайце, а як падцвердзіць, што мела месца менавіта дыскрымінацыя? У ЗША, напрыклад? Можна ж проста адказаць, што вырашылі ўзяць іншага кандыдата.

4

За тры тыдні не было 5 хвілін, каб напісаць мэнэджару свайму ў тімс/скайп/на мэйл? Усе ж дарослыя людзі, напішы ты, што такая сітуацыя здарылася.

10

Чуў пра праект з кітайцамі. Трэба было стартаваць дзень а 4-й раніцы, і ўсё роўна былі жадаючыя.

1

Ну, магчыма не столькі трэба дырэктараў па маркетынгу. Навошта лезьці ў профіль, калі патрабуется звычайны спецыяліст?

Так і пра распрацоўшчыкаў можна казаць: пьюць карпаратыўную каву, шукаюць код у гугле і патрабуюць рейз кожныя 6 месяцаў.

9

Ну, гэта я. Складана трапіць у хірургі, напрыклад. А у ІТ - не. Вось курсы RS School - праз 7 месяцаў вы можаце трапіць у лабу Эпама, а адтуль - на праект. І нікога не будзе цікавіць бэкграунд, узрост ці нешта такое. Толькі то, што вы можаце даць праекту праз 3-4 месяцы.

17

Дык што за праблема? На прадстаўнікоў Andersen завялі крымінальную справу ці што? Проста фірма сапсавала сваю рэпутацыю сярод пэўнай суполкі ў ІТ. Як ВіронІТ, напрыклад. Людзі маюць права на ўласнае меркаванне.

5

Я лічу, што плаціць трэба толькі за курсы пры фірмах. Калі пасля іх набіраюць у лабу ці на стажыроўку. Таму што вучыцца можна вельмі доўга і доўга рабіць пэт-праэкты, а на джуна ўсё роўна не возьмуць. Таму што там 300 чалавек на месца, калі не больш. І таму што на сумоўях могуць запытаць што заўгодна.

Добры прыклад - rolling scopes school. Плаціць не трэба, лепшых бяруць у лабу эпама. Але вучыцца складана, і патрабуюць шмат. І ментары не заўсёды добрыя.

4

Грошы ў гэтым выпадку - гэта не інвестыцыі. Амерыканцы нічога тут не стварылі. Калі Германія купляе газ у Расіі - гэта развіццё Расіі? У нейкім шырокіс сэнсе - так. Але гэта няўмыснае развіццё. Амерыканцы наўпрост скарачаюць плату за працу.

1

Савіных казаў гэта ў кантэксце санкцый. Калі палітычнае размежаванне ЗША/ЕС і Беларусі будзе пагаршацца, то сумесная праца з беларускімі фірмамі ці праца тут замежных фірм скончыцца. І абмежаванні будуць стварацца менавіта з боку ЗША/ЕС.

З аргументамі Савіных я б не згодны, але выкіні можа быць і дакладныя. Кейс А1, напрыклад.

2

На мой погляд, гэтае мерапрыемства, продаж фота рэчаў пасля пажару за токены, - і ёсць нейкае мастацтва. Актывізм ці нешта такое. Добрая ідэя.

5

Тэорыя - гэта, канешне, вельмі добра. Але пэўны прыбытак павінны быць. Я не ведаю дакладную колькасць грошай.
Проста чалавеку можа не хапаць на кнігу (бачыў у краме нядаўна кнігу Глухоўскага новую - 40 рублёў!), на спорт ці на марозіва нават. Я працаваў з жанчынай, якая дазваляла сабе набываць толькі яблыкі пасля палучкі. Яна адна гадавала дачку і плаціла крэдыт на кватэру, на марозіва ў іншыя дні ў яе не было.

Я звольніўся з прадпрыемства і вельмі радуюсь, што магу пайсці ў краму, набыць сабе красоўкі і штаны, не плануючы за колькі месяцаў, што можна пайсці ў кафе проста так, таму што лень гатаваць ежу. Што магу не выстойваць у чэргах у паліклініке з сынамі, а пайсці ў Лодэ.

3

Цікава будзе паглядзець на барацьбу з прафсаюзамі. У ЗША кіроўцы маюць даволі моцныя прафсаюзы, так што не ўпэўнены я, што дазволяць менавіта чалавеку з Мінска кіраваць машынай у ЗША.

6

Адмін ПРОІТ нейкі дзіўны.

Не бачу праблемы са звальненнем у 1 дзень. У Беларусі кантракты, адмін сам кажа, што з імі праблемы. Калі адзін з бакоў не жадае выконваць кантракт, то дрэнна будзе ўсім. Чалавек будзе павольна і нізкаякасна выконваць абавязкі. Ці кампанія створыць невыносныя ўмовы. Дык навошта гэтыя катаванні? Не зразумеў з "дэкрэтнымі". Спачатку чалавек плаціць у фонд, потым атрымоўвае грошы з фонда. З якой нагоды кампанія павінна дадаваць за гэтага яшчэ грошы?

4

Не зразумеў пра працэсы і зп. Я павінен сказаць, што ў мяне на папярэднім праекце ўсё было добра з працэсамі і зп мяне не цікавіць. Тады чаму я змяняю месца працы? Што тэхналогіі былі неактуальныя я таксама сказаць не магу, гэта будзе значыць, што у мяне неактуальны вопыт.
Сказаць, што мяне цікавіць праект? Дык я ж яго яшчэ не бачыў, толькі абяцанкі чуў.
Ці не надакучыў працадаўцам гэты падман?

34

Што эпам, што techart - гэта заусёды эканомія. Таму што аутсорс. Эпам можа толькі ў 2020 зразумеў, што трэба утрымліваць людзей, даваць джунам грошы сваечасова, а не калі яны сышлі і прышлі мідламі назад.

9

Гэта не вельмі добра для працоўнага, але ж шчыра: гэта не называюць коштам навучання. Гэта сапраўдны штраф, калі не жадаешь - не падпісвай.

Калі чалавек адсутнічае на працы 4+ гадзіны, ці будуць спаганяць штраф 3,5к$ пры звальненні? Небяспечнае становішча ў працоўных.

5