Комментарии

усё так, чым складанец праца, тым цяжэй яе ацэньваць. Да і нарэшце ў межах працы ёсць магчымасць знайсці сваё месца, дзе будзеш найбольш адчуваць уплыў і бачыць вынікі.

2

Крыху не разумею, чаму ўсе каментатары лічаць, што беларусы хацяць не плаціць падаткі а атрымліваць усе сацыяльныя блага? Калі б колькасць адказаў была бы ўсюды 80-90%, то можна было бы так казаць. А так мы не ведаем як суадносяццаа людзі, якія адказвалі на розныя пытанні. Магчыма, якраз тыя хто за бескаштоўную медыцыну і адукацыю абіралі і тое што яны за прагрэсіўныя падаткі. А так проста ўзялі ўсераднілі ўсе адказы і атрымалі нейкага "сярэдняга айцішніка"

4

Цікава, а тыя, хто піша пра злых палякаў, спрабавалі ў іншых краінах EU адчыніць банкаўскі рахунак толькі па беларускаму пашпарту? Для мяне хутчэй раней выглядала дзіўна, што ў PKO можна было прыйсці з адным толькі пашпартам і ім гэтага хапала.

2

Якраз фізіятэрапія - вельмі добры кірунак для невялікага стартапа. Тым больш на ютубе і так аграменная колькасць відэа з фізіятэрапіяй і ніхто нікога не блочыць.

1

дык у гэтым жы ўся сутнасць, пакуль тыя хто больш нярвовыя купляюць на хаях, а як з'яўляюцца дрэнныя навіны прадаюць, тыя хто больш спакойныя зарабляюць

0

кэшбэк - 1 процент в месяц на все траты, но не более 15 евров в месяц

яшчэ можна аплікацыю Жабкі ўсталяваць, прыкладна той жа ўзровень інвестыцый :)

0

"Знайсці краіну дзе кватэры будуць расці ў кошце" гучыць як "набыць стокі якія будуць расці ў кошце".

Знайсці ўбітую, разабрацца як набываць у іншай краіне, зрабіць рэмонт (у краіне ў якой ты ўжо доўга жывеш гэта не самае простае, а ў некай незнаёмай краіне зрабіць рамонт - даволі няпростая задача), пачаць здаваць, разабрацца як плаціць падаткі. Гучыць як даволі сур'ёзны праект, які патрабуе значна больш часу чым укласціся ў стокі ці адчыніць дэпазіт. Такі план мае права існаваць, але трэба разумець, што гэта будзе з'ядаць нармалёва твайго часу.

2

Второе, в современном мире люди и в 40 могут закончить университет а то и несоклько. Сходи подтвердить диплом и поставь дату подтверждения.

Тут працуе так, што мы ня можам ацаніць максімум колькі чалавеку год. Але можам мінімум. Калі ён скончыў універсітэт у 1995, то яму ўжо тады было каля 20

2

А вы серьёзно указываете возраст в резюме?

Нібыта даволі звычайная практыка пісаць у якіх гадах скончыў універ, працаваў у кампаніях. Але згодзен, што няма сэнсу пісаць нейкі досвед 30-гадовай даўніны. Можна апошнія год 10-15 толькі пакінуць

За 3 года можно было ой как потянуть

На самой справе, уваход у некаторый вобласці, як напісанне ядра ЯП, OS, праграмаванне баз дадзеных можа займаць і значна больш. Не так даўно знаёмы, які піша на асэмблеры для вектарных баз дадзеных казаў, што там можа і 5+ год спатрэбіцца

5

так, ёсць увогуле добрая магчымасць некалькі год перачакаць у памяшканні з 12-15 іншымі інтэлегентнымі людзьмі і трохразовым харчаваннем, а не вось гэтыя рэзюмэ рассылаць

10

личная рамка поиска, какие критерии по отношению к работодателю: «бывает, стебаюсь, но эйчары стёб не понимают»;

у меня почти полсотни призов за разработки

асабiстая рамка пошукаў, крытэрыi ў адносiнах да працадаўцы: «было б цудоўна знайсцi бізнес-анёла, каб пакрыць базавыя патрэбы мяне як істоты і маёй мадэлі»;

якi дэдлайн паставiў, i што, калi нiчога не знойдзе да гэтага: «я ўжо не шукаю працу ў класічным яе сэнсе, бо зарэгістраваў сваю AI-мадэль»;

У вас таксама такое бывае, што чытаеш тэкст, нібыта ўсе словы знаёмыя, але сэнсу няма і пачынаеш пужацца, што вось ён інфаркт?

4

Мае рацыю. Кампанія звычайна прайграе з пераходу на рэмоўт, баланс змяшчаецца work->life. Канешне клёвымі працэсамі можна паменьшыць падзенне эфектыўнасці. Але адкажыце сабе шчыра які працэнт кампаній, у якіх вы працавалі, меў клёвыя працэсы.

-2

Паўгады таму, па адчуваннях усім прыкладна похер хто там з кім асацыюецца, людзі ўвогуле гэтым не занадта цікавяцца. Таксама маю шмат рускамоўных сяброў якія за апошнія паўгады-год уладкаваліся ў шмат розных Эўрапейскіх кампаній.

3

Можна рабіць шмат якіх дурасцей, і нікто іх не будзе баніць, пакуль яны не парушаюць закон. Але так жа сама ніхто не забараніць мне называць дурасць дурасцю.

3

ага, з інтэрфейсам на ангельскай)

гэта так смешна, рабіць сайт для рускамоўных, якія не могуць у ангельскую і ўсё роўна спрабаваць выглядаць такімі прадвінутымі, мол вось інтэрфейс на ангельскай :)

3

пашукавік працы для рускамоўных
пераважная большасць маіх калег і знаёмых апынуліся ў Польшчы

Нешта мне падаецца, што гэта шлях у нікуды. Замест таго каб адаптавацца і выкарыстаць новы вялізарны рынак працы, людзі спрабуюць працягваць жыць у рускамоўным свеце. Тым больш міжнародныя кампаніі звычайна не патрабуюць ведаць лакальную мову, толькі ангельскую, якую айцішнікі і так павінны добра ведаць.

Таму можна пытанне, што перашкаджае рускамоўным шукаць працу ў ангельскамоўныў кампаніях і замест linkedin з сотнямі тысяч вакансій ісці на гэтага джобра дзе іх аж 900 і рэлевантных будзе штук 10 у выніку?

5

Клёва, што людзі могуць вось так працаваць на новым месцы на лаўцы. Колькі я не спрабаваў працаваць "з відам на мора", заўсёды значна горш было, чым дома. Бо то сонца слепіць, то камары, то інтэрнэт дрэнны...

5

Да і мая асноўная думка не ў тым што трэба як мага больш накапляць, а ў тым, што калі чалавек знайшоў камфортны для сябе ўзровень накаплення/тратаў, то ён не будзе лезці да іншых людзей з парадамі і вучыць іх як трэба жыць. А тыя, хто лезуць, хутчэй за ўсё не задаволены як гэта працуе ў іх саміх, і замест таго каб гэта выправіць яны спрабуюць іншым даказаць, што тыя неправільна жывуць.

1

складаны працэнт з вамі не пагадзіцца. Тым больш з 20 да 30 укладаць у здароўе даволі проста: набыў ровар, не п'еш, не курыш, час ад часу праходзіш чэкапы. Укладаць у адукацыю ў гэтым узросце можна нібыта ў асноўным адным сродкам - вучыцца больш (атрымаць добры PhD), пачаць зарабляць грошы пазней. Пра вандроўкі таксама, па маіх адчуваннях самыя цікавыя вандроўкі ў мяне былі даволі танныя)

3

Зноў жа, па вашай логіцы, тыя хто набываў сабе айфоны-макбукі, таксама проста паложаць іх сабе ў труну) І ў чым розніца тады?

-2