Комментарии

Прадказальна. Хто загадзя не падумаў, будзе цярпець.

-4

в самых популярных направлениях типа Польши

Вас кепска інфармавалі. Некаторыя ваяводзкія выканаўчыя камітэты ў некаторых выпадках патрабуюць апастылю на некаторых дакумэнтах. Аргумэнтацыя такая, што дамова аб прававой дапамозе датычыць толькі пералічаных у яе назьве спраў, адміністрацыйных спраў там няма.

У выніку ўзьнікае сытуацыя, калі можна пайсьці ў польскі ЗАГС і зрабіць польскае пасьведчаньне аб нараджэньні на падставе беларускага без апастылю, але ў вайвыканкаме тое самае беларускае не прынялі б. Прычым сытуацыя зьмяняецца: учора апастыль патрабавалі, сёньня -- не, заўтра зноў могуць пачаць. Таму зь ім проста спакайней.

1

Дыягназ горшы за дыягназ "яваскрыпцер" альбо "пэхапіст" ці не?

6

Шмат тэксту. Дык зь якога боку на айці напалі? Хто прачытаў, можаце ў скароце расказаць?

4

Ня ведаю, ці ёсьць у Беларусі навука, але калі я спрабую даведацца, чым займаюцца выкладчыкі БДУ, аказваецца, што ў большасьці публікацыяў у ангельскамоўным акадэмічным друку няма (я глядзеў на матэматыкаў і троху на фізыкаў, як у астатніх -- ня ведаю). Што намякае.

Наагул, знаюшчыя людзі казалі мне, што, напрыклад, матэматыкі як навукі ў Беларусі няма ў прынцыпе. Ёсьць някепскія выкладчыкі, якія расказваюць патрэбны, але далёкі ад сучасных дасьледаваньняў, матэрыял. І ёсьць пара чалавек, якія спрабуюць рабіць нешта вартае, але гэта вельмі несыстэмна і на ня надта высокім узроўні.

0

Цяпер даводзіцца ў масцы (ковід, а ня тое, што вы падумалі!) з публічнага вайфая праз тор.

1

Адно пытаньне: чаму не беларускай юрасобе пераводзілі. Хіба што яны і зь Беларусі бягуць. Тады павольна беглі, спачуваю, трэ было хутчэй.

0

Ну я не ў Беларусі (і пераехаў у Польшчу калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам, бо мне пасьля 2010-га стала ясна, што дакладна ўсё, у сэнсе, гэта і раней было відаць, але тады я канчаткова пераканаўся, што пара пераносіць саю дупу ў цяплейшае месца). І, трэба сказаць, актыўна працую над пераездам у больш спакойнае месца. Бо да вялікага гамбеца засталося ня так шмат (ад 3-8 гадоў, мо і раней).

1

Ды пры любым сур'ёзным разьвіцьці падзеяў і ў Беларусі, і ў Польшчы будзе гамон.

Камэнтатар над вамі вельмі добра дэманструе як людзі працягваюць мысьліць катэгорыямі таго, што было.

Спачатку яны думалі, што РФ абмяжуецца дробнымі правакацыямі, пасьля Грузіі-2008, што лёгкай кампаніяй па застрашваньні, пасьля Ўкраіны-2014, што лёгкай кампаніяй па адцісканьні кавалачкаў, цяпер во, відаць, думаюць, што будзе маленькая вайнушка.

А стаўкі растуць, маштаб расьце.

0

Оффтоп: а запілілі б вы паведамленьні пра адказы? А то безь іх дыскусіі так не распальваюцца. А дыскусіі для наведвальнасьці і папулярнасьці рэсурсу карысныя.

(Гэты камэнт можна выдаліць падчас прэмадэрацыі)

Рэд., замяняйце слова "срач" правільна. Гэта "дыскусія".

1

Айцішнічкі звычайна лічаць сябе разумнымі і здольнымі рабіць высновы. На страшылку можна зірнуць у жывым этэры ў якім Чарнігаве.

(Аргумэнт "ну што вы, гэта ж зусім другое!" я ўжо чуў і ў 2008 і ў 2014, потым такія гэтаждругія беглі далей чым бачылі /альбо ня беглі, бо бегаць ужо не маглі/)

0

Альбо вас расстроіла, што ў Польшчы булкі ня будзе? Дык прыфрантавая дзяржава, а праз пару год і ў вайну ёй уступіць давядзецца (калі РФ раней не разваліцца).

0

Які закон так называюць? Ёсьць прысуд Канстытуцыйнага трыбунала (абмяркоўваць канстытуцыйнасьць гэтага органа я ня стану, давайце дзеля дыскусіі палічым, што пытаньняў да яго няма і прысуды дзейнічаюць безумоўна), які скасаваў адзін артыкул у Кодэксе аб правапарушэньнях. Дзе вы там цэлы закон знайшлі?

0

Вось, і расейская інтэлігенцыя так прыкладна ў 1916 адказвала параноікам (а ў 1908 дык наагул). А потым было цікава (але для некаторых нядоўга).

0

Я б не пра заробкі думаў, а пра тое, куды ракеты прылятуць і дзе выжыць прасьцей. Але айцішнічкі ўсё жывуць учорашнім днём. Проста што твая расейская імпэрская інтэлігенцыя ў 1916. Але францускай булкі ўжо ня будзе.

P.S. Не, у Польшчы францускай булкі таксама ня будзе. Дакладней, булка будзе, але дажывуць да яе ня ўсе.

3

Даўно пара. Трэба ісьці сьледам за аўдыторый. ;-)

Магу даваць камэнтары пра польскае заканадаўства ў галіне легалізацыі, калі каму трэба.

1

О, камэнты працуюць. А матэрыял паправілі. Мо дэвбай і ок? ;-) Я тады нават нік зьмяню.

0

МММ таксама нічога не гарантаваў, але нехта пасьпеў зарабіць. ;-)

2