Сакрэт таталітарнага росквіту вельмі просты - прымусіць людзей працаваць задарма і ганарыцца што "мы не такія як яны, а асаблівыя і лепшыя", а кругом ворагі. СССР мог існаваць толькі ў гэтых умовах.
Нават шлях Кітая ўжо не атрымаецца паўтарыць бо яго эканамічныя поспехі былі звязаны з супрацоўніцтвам з Захадам.
Такія як вы зразумела больш бы былі задаволены калі Пугачова з Галкіным, ды і ўсе хто займаў антываенную пазіцыю апынуліся ў турме.
Лепш апынуцца за мяжой, але не хлусіць, не крывадушнічаць і не маўчаць.
Асабіста я не лічу што самі людзі ўнутры зоны "Белоруссия" здольны без нейкай дапамогі звонку знесці рэжым. Але я не разумею дзе суразмоўца закранае гэтае пытанне?
А калі не закранае так ваша дэмагогія нічым не лепш за тое што нясе прапаганда. Вы калі не па метадычке шпарыце, так проста засвоілі яе нават неўсведамляючы гэта.
Дарэчы украінцы тут у мяне такое ўражанне самі шмат па расейску размаўляюць. Нават Фарыён іх крытыкавала. Так што такога быць проста нават не можа - ну зразумела калі не хадзіць з расейскім сцягам і з літарай Z на спіне і паводзіць сябе як расейскае была.
А дзе я супрацьпастаўляў сябе тым беларусам якія засталіся? Дзе вы гэта прачыталі? Я гавару выключна пра сябе і пра свой досьвед, пра сваю цікавасць да роднай мовы і культуры, якую я лічу абавязковай адметнасцю сапраўднага беларуса. І з чаго вы вырашылі што я пакінуў Беларусь каб заставацца большым беларусам за мяжой? Я пакінуў Беларусь таму што не мог ім заставацца на радзіме на свабодзе.
Беларусы павінны павышаць свой узровень нацыянальнай свядомасці, ці вы не згодны? І мова гандляроў на рынку тут наўрадці вялікі паказчык. Гэта такі ж паказчык як тая лубочная культура накшталт "Касіў Ясь Канюшыну". Гэтыя ж самыя "простыя людзі" ў свой час і выбралі [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement], а не беларускія пісьменнікі ці іньшая інтэлегенцыя.
Я не збіраюся тут крытыкаваць тых хто застаўся, але тыя хто застаўся хутчэй за ўсё будуць мець больш праблемаў з захаваннем нацыянальнай свядомасці чым тыя хто пакінуў [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement].
Тады пытанне - так якую яны Беларусь тады будуюць застаўшыся там? Белоруссию як частку СССР 2.0 ці што менавіта, калі яны там нават рот адкрыць не могуць?
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Гэта абавязак кожнага сумленнага чалавека. А той хто прымаў актыўны ўдзел у падзеях 20 года ўжо не трус, таму што мы выходзілі і твараў сваіх не хавалі, а небяспека была вялікая.

Само па сабе веданне польскай мовы і інтэграцыя ў блізкую беларусам польскую культуру нікому пашкодзіць не можа. Я не думаю што тыя беларусы якія паспяхова адаптуюцца ў Польшчы аўтаматычна забываюць сваю радзіму. Нават тыя хто не збіраецца вяртацца зараз могуць рабіць гэта ў эмацыйным парыве. Часам людзі ўвогуле свой лёс могуць звязываць з некалькімі краінамі і адчуваць сябе дома ў абодвух.
Большасць верніцца калі будуць спрыяльныя ўмовы. У лягер ці ў жабратства зразумела што не вернуцца.
Я адчуваю сябе у Польшчы большым беларусам чым быў на радзіме. Тут я пачаў размаўляць на роднай мове і цікавіцца роднай беларускай спадчынай. Беларусь мае шанец на адраджэнне пакуль будуць існаваць беларускія суполкі і людзі якія будуць захоўваць беларускую культуру. 20 год паказаў што такіх людзей шмат і нікуды яны не зніклі. Усіх не пасадзіш.
А колькі з тых хто вярнуліся адправіліся туды куды Макар цялят не ганяў, а тое і на той свет?
Так што сапраўды лепш жыць у эміграцыі затое з чыстым сумленнем, чым у лягеры і чакаць калі за табой прыйдуць, ці маўчаць каб не прыйшлі.
Мяне здзіўляе гісторыя з літоўскім супрацоўнікам. Калі ён не працуе ў Беларусі так кампанія можа ж напэўна сказаць што няма ў нас такога - звольніўся. Замест гэтага кампанія супрацоўнічае з КДБ і прапаноўвае супрацоўніку прыехаць у Беларусь. Беларус беларусу беларус?
У ЗША не так лёгка знайсці новую працу, асабліва пасля таго як ты прызвычаіўся к зарплатам у якім небудзь Facebook, а тым больш зараз у канцы года, калі бізнэс актыўнасць традыцыйна затухае.
Гэта можа быць толькі пачаткам. Наколькі я разумею гэта наступствы вялізарных інвестыцый у перспектыўныя тэхналёгіі такія як AI, augmented reality і іншыя буйнымі карпарацыямі, якія пакуль не прыносяць непасрэднага прыбытку, а толькі становяцца моднай цацкай і маркетынгавым крокам.
Мне напрыклад заўсёды было цікава - а ці прыносяць нейкі прыбытак новыя крамы Amazon для няма касіраў але камер можа быць болей чым тавараў на паліцах ).
Чымьсці гэта можа нагадваць крах доткомаў.
Пазітыўнае ў гэтым толькі адно - што гэты крызіс як і іншыя крызісы непазбежна скончыцца, бо няма ніякай альтэрнатывы IT на дадзеным этапе. Пытанне толькі ў тым колькі гэта можа заняць часу і наколькі глыбокім будзе гэты спад.
На мой погляд гэта папулізм. Таксама не разумею чаму зараз адмаўляюцца прымаць тых хто ўцякае ад мабілізацыі з Расеі. Што лепш калі іх кінуць як мяса гарматнае на фронт?
Тыя ж пратэсты ў Беларусі ці ў Мьянме паказалі што ў каго ёсць зброя і карнікі здольны пры правільнай тактыцы перамагчы неўзброенных людзей колькі бы тых ні было практычна.
Зараз здаецца каля 2 мільёнаў розных сілавікоў у Расеі. Гэта цэлая армія якая ведае што калі не яны выпхнуць на фронт гэтае гарматнае мяса, то тады пойдуць самі. Таму трэба ім перашкаджаць гэта рабіць і дапамагаць людзям бегчы ад мабілізацыі каб гэтыя карнікі самі туды ішлі.
Вы гаворыце на высновах нейкага мінімальнага аналіза ці проста тэарэтычна? Калі на высновах аналіза так паспрабуйце прыкладна хаця б прыкінуць колькі каштуе дом у Каліфорніі напрыклад і за колькі гадоў вы зможыце яго купіць. А таксама нядрэнна было б усвядоміць колькі каштуе адукацыя, арэнда жылля і іншыя рэчы.
Я лічу што амерыканцы і канадцы жывуць даволі сціпла - іх сярэднестатыстычныя дамы нічога незвычайнага з сябе не ўяўляюць, і працуюць яны на гэта большую частку жыцця.
Што не пачнуць рабіць, атрымоўваецца нешта кітайскае пры чым не лепшай якасці. Вось гэтыя кітайскія і амерыканскія куклаводы - ніяк не даюць дарогу Ненахіляемым.
На мой погляд вы абодва памыляецесь. Рэжым можа абрушыцца толькі пад уздзеяннем дзьвухбаковага ціску.
Рэжым не выіграе нічога ад эміграцыі адукаваных людзей, наадварот гэта пагоршыць напрыклад здольнасць вырабляць ну напрыклад тую ж самую зброю, іншыя тэхналагічныя рэчы, пагоршыць стан эканомікі, але гэтага яшчэ недастакова для яго абрушэння. Дарэчы ад эміграцыі адукаваных людзей выіграюць тыя ж самыя краіны Захада, таму яны павінны быць зацікаўлены ў ёй і гэта глупства рэпрэсаваць падобных людзей.
Назадаволеннасць так званага глыбіннага народа і праўладных колаў у Расеі узнікне пад уплывам вайсковай паразы, ваенных ахвяр і пад уплывам знешняга ціску ў выглядзе санкцый. Усё гэта можа прывесці да змены ўлады.
Комментарии
Гэта настолькі не адпавядае рэчаіснасці што гучыць як іронія )

Да не - проста я ў 20 годзе зразумеў што гэта неабходна, што гэта не проста нешта не істотнае.
А дзе я супрацьпастаўляў сябе тым беларусам якія засталіся? Дзе вы гэта прачыталі? Я гавару выключна пра сябе і пра свой досьвед, пра сваю цікавасць да роднай мовы і культуры, якую я лічу абавязковай адметнасцю сапраўднага беларуса. І з чаго вы вырашылі што я пакінуў Беларусь каб заставацца большым беларусам за мяжой? Я пакінуў Беларусь таму што не мог ім заставацца на радзіме на свабодзе.
Беларусы павінны павышаць свой узровень нацыянальнай свядомасці, ці вы не згодны? І мова гандляроў на рынку тут наўрадці вялікі паказчык. Гэта такі ж паказчык як тая лубочная культура накшталт "Касіў Ясь Канюшыну". Гэтыя ж самыя "простыя людзі" ў свой час і выбралі [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement], а не беларускія пісьменнікі ці іньшая інтэлегенцыя.
Я не збіраюся тут крытыкаваць тых хто застаўся, але тыя хто застаўся хутчэй за ўсё будуць мець больш праблемаў з захаваннем нацыянальнай свядомасці чым тыя хто пакінуў [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement].
Тады пытанне - так якую яны Беларусь тады будуюць застаўшыся там? Белоруссию як частку СССР 2.0 ці што менавіта, калі яны там нават рот адкрыць не могуць?
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Гэта абавязак кожнага сумленнага чалавека. А той хто прымаў актыўны ўдзел у падзеях 20 года ўжо не трус, таму што мы выходзілі і твараў сваіх не хавалі, а небяспека была вялікая.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Гэта лепш чым нічога. У лягеры і гэта небяспечна.
Само па сабе веданне польскай мовы і інтэграцыя ў блізкую беларусам польскую культуру нікому пашкодзіць не можа. Я не думаю што тыя беларусы якія паспяхова адаптуюцца ў Польшчы аўтаматычна забываюць сваю радзіму. Нават тыя хто не збіраецца вяртацца зараз могуць рабіць гэта ў эмацыйным парыве. Часам людзі ўвогуле свой лёс могуць звязываць з некалькімі краінамі і адчуваць сябе дома ў абодвух.
Большасць верніцца калі будуць спрыяльныя ўмовы. У лягер ці ў жабратства зразумела што не вернуцца.
Я адчуваю сябе у Польшчы большым беларусам чым быў на радзіме. Тут я пачаў размаўляць на роднай мове і цікавіцца роднай беларускай спадчынай. Беларусь мае шанец на адраджэнне пакуль будуць існаваць беларускія суполкі і людзі якія будуць захоўваць беларускую культуру. 20 год паказаў што такіх людзей шмат і нікуды яны не зніклі. Усіх не пасадзіш.
А колькі з тых хто вярнуліся адправіліся туды куды Макар цялят не ганяў, а тое і на той свет?
Так што сапраўды лепш жыць у эміграцыі затое з чыстым сумленнем, чым у лягеры і чакаць калі за табой прыйдуць, ці маўчаць каб не прыйшлі.
Мяне здзіўляе гісторыя з літоўскім супрацоўнікам. Калі ён не працуе ў Беларусі так кампанія можа ж напэўна сказаць што няма ў нас такога - звольніўся. Замест гэтага кампанія супрацоўнічае з КДБ і прапаноўвае супрацоўніку прыехаць у Беларусь. Беларус беларусу беларус?
У ЗША не так лёгка знайсці новую працу, асабліва пасля таго як ты прызвычаіўся к зарплатам у якім небудзь Facebook, а тым больш зараз у канцы года, калі бізнэс актыўнасць традыцыйна затухае.
Гэта можа быць толькі пачаткам. Наколькі я разумею гэта наступствы вялізарных інвестыцый у перспектыўныя тэхналёгіі такія як AI, augmented reality і іншыя буйнымі карпарацыямі, якія пакуль не прыносяць непасрэднага прыбытку, а толькі становяцца моднай цацкай і маркетынгавым крокам.
Мне напрыклад заўсёды было цікава - а ці прыносяць нейкі прыбытак новыя крамы Amazon для няма касіраў але камер можа быць болей чым тавараў на паліцах ).
Чымьсці гэта можа нагадваць крах доткомаў.
Пазітыўнае ў гэтым толькі адно - што гэты крызіс як і іншыя крызісы непазбежна скончыцца, бо няма ніякай альтэрнатывы IT на дадзеным этапе. Пытанне толькі ў тым колькі гэта можа заняць часу і наколькі глыбокім будзе гэты спад.
На мой погляд гэта папулізм. Таксама не разумею чаму зараз адмаўляюцца прымаць тых хто ўцякае ад мабілізацыі з Расеі. Што лепш калі іх кінуць як мяса гарматнае на фронт?
Тыя ж пратэсты ў Беларусі ці ў Мьянме паказалі што ў каго ёсць зброя і карнікі здольны пры правільнай тактыцы перамагчы неўзброенных людзей колькі бы тых ні было практычна.
Зараз здаецца каля 2 мільёнаў розных сілавікоў у Расеі. Гэта цэлая армія якая ведае што калі не яны выпхнуць на фронт гэтае гарматнае мяса, то тады пойдуць самі. Таму трэба ім перашкаджаць гэта рабіць і дапамагаць людзям бегчы ад мабілізацыі каб гэтыя карнікі самі туды ішлі.
Вы гаворыце на высновах нейкага мінімальнага аналіза ці проста тэарэтычна? Калі на высновах аналіза так паспрабуйце прыкладна хаця б прыкінуць колькі каштуе дом у Каліфорніі напрыклад і за колькі гадоў вы зможыце яго купіць. А таксама нядрэнна было б усвядоміць колькі каштуе адукацыя, арэнда жылля і іншыя рэчы.
Я лічу што амерыканцы і канадцы жывуць даволі сціпла - іх сярэднестатыстычныя дамы нічога незвычайнага з сябе не ўяўляюць, і працуюць яны на гэта большую частку жыцця.
Ненахіляемы )