Комментарии

А трактары толькі пры дыктатуры можна ствараць? Ды і нешта складана паверыць што ў тых сістэмах ёсць хаць нейкі ўдзел праграмістаў, якія працавалі і раней за 400 даляраў.
Гэта ж якімі трэба быць патрыётамі, каб працаваць па цане значна ніжэй за рынкавую і выдаваць прадукты не горш за сусветныя аналагі? Хутчэй паверу у тое што там хіба што шыльдачка ў гэтых сістэмах МТЗ і 'За Беларусь' а ўсё астатняе куплена гатовае.
І тыя праграмісты на МТЗ за 400 даляраў гэта нешта сярэдняе паміж запраўшчыкамі прынтараў, супрацоўнікамі бухгалтэрыі і карыстальнікаў якіх небудзь спецыялізаваных пакетаў праектавання.

0

Тут ёсць пэўная аналёгія з шахматамі. Раней грайсмейстэры маглі абыграць машыну, але сёння гэта ўжо немагчыма. Тым не меньш людзям цікава спаборнічаць паміж сабой і ўзровень ігры думаю што ўзрос у агульным сэнсе. Ну але людзі тым не меньш не знайшлі спосаба, ці можа быць і не зацікаўлены яго шукаць каб узаемадзейнічаць са штучным інтэлектам і павысіць свае здольнасці. Такім чынам фактычна грамадства падзялілася на спаборніцтвы людзей і спаборніцтвы робатаў. Лагічна было б каб спаборніцтвы гульцоў змяніліся на спаборніцтвы творцаў гуляючых праграмм. Але гэта пакуль не адбылося. Не адбылося таму што гэта зусім розныя сферы і людзям па ранейшаму цікава гуляць самім, але наўрадці гэта будзе мэтазгодна ў іньшых сферах. Скажым наўрадці чалавек будзе гатовы плаціць значна больш за тое каб атрымаць нейкую інфармацыйную паслугу з удзелам жывога чалавека, які не будзе пераўзыходзіць нейкую натрэніраваную мадэль, нават наадварот будзе саступаць і граць роль нейкага чалавечага арбітра.

0

Мне здаецца што зараз адбываецца складаны працэсс перэарыентацыі рынка на выкарыстоўваўнне штучнага інтэлекта і гэта вызывае вялікую турбулентнасць. Усё пытанне ў тым ці будзе здольна грамадства знайсці такія формы ўзаемадзеяння і развіцця гэтых тэхналёгій каб чалавек у гэтым працэссе ўсё ж такі быў патрэбен, а не аказываўся проста лішнім. Калі гэта не адбудзецца то паступова будуць стварацца новыя спецыялізацыі і з'яўляцца новыя тыпы працы. Калі ж чалавек будзе не патрэбным, ці скажым патрэбы ўвогуле да развіцця нейкіх тэхналёгій дойдуць да той ступені, калі нешта новае будзе ўжо незапатрабавана, ці скажым рынак будзе падзелен паміж вельмі буйнымі карпарацыямі якія будуць вельмі хутка ствараць унікальныя прадукты дзякуючы штучнаму інтэлекту і невялікай колькасці людзей, то астатніх будуць чакаць сумныя часы - нейкая нізкакваліфікаваная праца ці сапорт.

0

Калі заказчык не валодае ангельскай мовай гэта ўжо пра шмат што гаворыць

1

да ўсё з ім добра, але ж кожная нацыя павінна выкарыстоўваць сваю родную мову, інакш наступнае пытанне будзе - "а што не так з тым каб быць расейскай губерніяй?"

-8

Не прыемна калі кампанія замест таго каб шчыра прызнаць свае праблемы і сітуацыю на рынке выдумывае што гэта віна супрацоўнікаў ў тым што іх звальняюць, тым больш у дачыненні да людзей якія там даўно і эфектыўна працавалі.

0

Пытанне такое - а ці апраўдана ў наш час плаціць такія грошы за навучанне, калі кожны можа самастойна паглядзець гарвардскія лекцыі ў інтэрнэце як па матыматыке так і па праграмаванню?

0

Ну тут і так хапае прыхільнікаў сіпатага, нашто іх прывабліваць такімі тэмамі? Вось пра грабцоў якія у Кракаве сапраўды арэндуюць кватэры з басейнам а не кавалеркі можна было б паслухаць.

-5

Я нешта слаба ўяўляю што гэта могуць быць за расейскія кампаніі для якіх не падыходзе рэзюмэ на ангельскай мове? Гэта нейкія дзяржаўныя структуры? Будуць супраць іньшадумства у мордары змагацца?

-5

Зразумела - такая сабе праца з колаў ) Гэта ну чысты аўтсорс як чыстая функцыя без усялякага ўнутраннага стэйта.

-5

Сапраўды так, але я не меў на ўвазе выключна рэкруцёраў - хутчэй проста беларусаў якія будуць карыстацца роднай мовай.

2

Справа ў ментарскім абражлівым тоне, а не ў сутнасці пытання. У кампаніі з такім кіраўніцтвам не будзе ўтульна працаваць, а гэта істотная частка прафесійных адносін.
Раю падумаць над гэтымі пытаннямі, бо нават кампаніі FAANG soft skills ацэньваюць у той жа самай ступені як і hard skills.

0

Я не думаю што тут нешта асабліва залежыць ад HR. Залежыць ад таго дзе яна працуе гледзячы на гэтую перапіску. Што змог бы зрабіць самый лепшый HR у сітуацыі калі трэба перабраць скажым 20 кандыдатаў на 1.5 месцы якія то з'яўляюцца то знікаюць перыядычна?

2

Кандыдат зламаўся на імені па бацьку ) Увогуле зараз канешне нейкая бяда на рынку, бо калі раней кандыдаты перабіралі кампаніі, то зараз кампаніі помсцяць і перабіраюць кандыдатаў.

2

Ці давядзецца дажыць да тых часоў калі рэкруцёры будуць пісаць па беларуску?

8

А як часта на практыцы працадаўца ахвотна па сваёй ініцыятыве павялічвае зарплату? Гэта такое рэдкае выключэнне што хутчэй падцвержвае практыку.

1

Я першы раз пачаў хадзіць па сабесах калі заўважыў што у кампаніі дзе я працаваў шмат гадоў мяне ніхто не ведае, і нават каб перайсці на нейкі іньшы праект пачынаюць праводзіць сабес, а потым круцяць носам.
Мая лагічная думка была такая што калі гэта адбываецца так якая розніца дзе праходзіць тады сабесы ў сваёй кампаніі ці ў іньшых?
Да таго ж не сакрэт што ўменне сябе падаць, а таксама пусціць пыль у вочы выгучэннем нейкіх пытанняў якія часта сустракаюцца на сабесах, але не так ужо і патрэбны на практыцы, не адное і тое ж што прыносіць рэальную карысць прапаноўваць і ствараць цікавыя рэчы. А на вопыт амаль ніхто сур'ёзнай увагі не звяртае. Так што гэта патрабуе свайго асобнага трэнінга. І якая розніца дзе яго рабіць ў такім выпадку?

3

Я не гляджу прапаганду і вам не раю.
Я магу паглядзець у Польшчы мясцовае тэлебачанне і вас запэўніваю што пра нейкія праблемы, тыя на якія робіць акцэнт прапаганда, гавораць значна меней. Не гаворачы пра тое што нейкіх праблем і ўвогуле не існуе.

А людзі тут нашмат больш дабразычлівыя чым у Беларусі, не гледзячы на тое што ёсць і бедныя людзі, ёсць і дарогі не ў добрым стане і будынкі патрабуючыя рэмонта. Але аргэссіі значна меней.

Для мяне паказчык хаця б культура паводзін на дарозе - у Польшчы цябе абавязкова прапусцяць калі ты не зарэнтаваўся і папаў не ў тую паласу, ці проста доўга не можыш выехаць на дарогу з-за інтэнсіўнага руха, і ніхто цябе не будзе падразаць і ўстраіваць спаборніцтвы на дарозе.

1

Вы не можыце паводзіць сябе абсалютна незалежна ў краіне якая ўсімі сродкамі імкнецца зрабіць вас залежным і падкантрольным каб захаваць сваю ўладу.

Спачатку трэба каб у краіне была талерантнасць да іньшага меркавання і павага агульначалавечых правоў асобы.

Гэта ўмовы неабходныя але недастатковыя. Аднак без гэтых неабходных умоваў счаслівымі будуць альбо людзі знаходзічыяся ў полужывёльным выглядзе, для якіх патрэбы абмежаваны ежай і дахам над галавой, альбо прыстасаванцы і вінтыкі сістэмы якія будуць адчуваць счасце як прыналежнасць да нейкай вялікай таталітарнай машыны.

1

Нацыянальная свядомасць пачынаецца з ведання сваёй роднай мовы, культуры і гісторыі. Сапраўднай гісторыі і культуры, а не выдуманай ідыялагізіраваннай і лубочнай.

Я лічу літаратурную мову эталонам да якога трэба імкнуцца, а не мову гандлярак з рынка. Бо не гандляркі з рынка з'яўляюцца носьбітамі беларускай культуры а пісьменнікі, музыканты, мастакі і паэты.
А вось іх мову і іх голас нельга сёння пачуць у Беларусі.

Не разумею як гэта можна было жыць як у БССР і адначасова па-новаму? У 20 годзе стала відавочна што тыя хто жадаюць жыць як у БССР не даюць магчымасць тым хто гэтага не жадае жыць па-іньшаму.

Адбылося тое аб чым пісаў яшчэ ў 70 гады у БССР Ніл Гілевіч

Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем,
Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, вiдаць!),
Што, пра будучнасць дбаючы, гэтак бяздумна
Завiхалiся памяць сваю абкрадаць.

Нi таўсцейшаю лустай, нi большай капейкай
Апраўдаць гэту "чыннасць" не зможам павек,
Бо як правiльна ў кнiзе напiсана нейкай:
Не адным толькi хлебам жыве чалавек.

Я не памятаю як было ў БССР, бо тады я быў дзіця і такімі пытаннямі не мог асабліва цікавіцца. А дзяцінства ў любога чалавека гэта самая счаслівая пара ў незалежнасці ад таго ў якіх умовах яно праходзіць. І тое што мы былі падмануты на уроках школьнай гісторыі як былі падмануты мае бацькі, тое што не ведалі праўды, не ведалі мовы гэта не з'яўляецца нейкай індульгенцыяй святасці. Гэта наша праблема, якую патрэбна ўсведамляць. Неўсведамленне яе і прывяло да ўсталявання дыктатуры.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]. Бо безпакаранасць прыводзіць да таго стана ў якім сёння апынуліся. Тое што гісторую трэба ачысціць ад ідыялагічнай шалухі, тое што трэба адраджаць беларускую мову у гэтым няма ніякіх сумненняў.

Я выдатна адчуваю чым жывуць беларусы сёння. Што такога кардынальна змянілася вось мне цікава? Нейкія адвечныя пытанні, якія стаялі перад беларускай нацыяй сталі не актуальны? З гэтых пазіцый нічога не змянілася на працягу 200 гадоў калі не больш. І гэтыя пытанні стаяць сёння як ніколі востра.

3