Комментарии

Нехта трошкі забыўся пра назву краіны ды яе тытульнай нацыі. Расейцаў сюды ніхто ня запрашаў у свой час, але яны ўсёж такі прыйшлі, і вельмі добра сябе адучавюць дагэтуль, асыміляваўшы й абмаскаліўшы шмат насельніцатва праз гвалт у свой час. Зараз адбываецца зваротны працэс, і гэта добра. Беларусь павінна быць беларускай, альбо яе ня будзе.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі»

2

Па ўласным меркаваньні па-за мяжой размаўляць па-беларуску занадта прасьей з той нагоды, што ніхто не пачынае размову расейскай, і тады не вынікае "зьмены пратаколу".

6

Гэта вы такім чынам параўналі беларускую мову з падмноствам іншай мовы?

1

Пытаньні, зьвязаныя з працай, трэба абмяркоўваць у працоўны час :)

Пра курылку й падобнае — калі кагосьці не запрашаюць удзельнічаць у навырмальнай гутарцы, тады іх меркаваньне ўдзельнікам хутчэй за ўсё не цікава.

5

Як я ўжо пісаў, ”афіцыйны” беларускі правапіс гэта наступства мэтанакіраванага зьнішчэньня беларускай мовы. Уявіце на хвілінку, што ў краіне усталявалася нелігітымная пра-расейскай улада й яшчэ больш наблізіла ”афіцыйны” правапіс да расейскай мовы. Ці будзеце вы называць гэты ”прадукт” беларускай мовай?

«что не доделал русский штык, доделает русский чиновник, русская школа и русский поп»

5

Пра офіс занадта агульна, так і ўявіў, як нехта мне забараніў размаўляць па-беларуску ў час перапынку альбо зь беларускамоўнымі калегамі. Лепей было б у патрабаваньнях указваць патрабаваньні датычна мовы дзелавых адносін, тады гэта нікога не пакрыўдзіць.

6

Няхай расейцы завуць сваю мову як пажадаюць, але па-беларуску яна дакладна ня ”руская”. Мінусы над апошнім камянтаром добра адлюстроўваюць колькасьць ахвяраў радзянскай прапагандны, якія мабыць нават і ня ведаюць, што "рускай” яна стала толькі пасьля гвалтоўнай рэформы антыбеларускай накіраванасьці -- наркамоўкі. https://be-tarask.wіkіpedіa.org/wіkі/Руская_мова

3

Вельмі смешна выглядае, калі беларусы завуць расейскую мову "рускай", бо руская мова гэта старажытная агульная мова сучасных беларусаў ды й украінцаў. Біблія Францішака Скарыны ды статуты ВКЛ на якой мове выдадзены?

3

"Адзін мой сябар" карыстаецца гэтым сэрвісам каля месяца, пакуль падабаецца - алгарытм абраў добрага псіхатэрапеўта.

1

Трэба павялічваць супраціў, калі жадаем паменшыць сілу току.

5

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

Цалкам згодны наконт інфармацыйнага фону, сам зразумеў толькі праз некаторы тэрмін пасля пераезду

30

Пераехаў з Мінска ў Берлін, зарплата чыстымі звалілася адсоткаў на дзесяць, але ўсё яшчэ вельмі добрая, і як пісалася вышэй - усё лепш, чым карміць акупантаў. Параўноўваць ўзровень развіцця гарадскога асяроддзя сэнсу няма, Берлін тут па-за канкурэнцыяй - яшчэ ніколі не бачыў настолькі выдатна развітога грамадскага транспарту, шырокай сеткі веладарожак, метро / цягнік / трамвай на кожным кроку. Цэны на большасць тавараў еўрапейскай вытворчасці прыкметна ніжэй, паслугі прыкметна даражэй. Жыллё досыць дарагое, калі параўноўваць з Мінскам, аднак па якасці і асяродку прыкметна лепш, відаць, што камфорт вельмі шануецца.

Калі коратка, то пераездам задаволены і планую заставацца, пакуль улада ў Беларусі не зменіцца на дэмакратычную.

4