Комментарии

У вас няма крэдытнай ці дэбетнай карткі, а ёсць толькі пайпал?

-2

Мову конечно забывать не стоит

А чаму не забываць? У чым сэнс яе ведаць, калі яна нават айцішнага сайта не вартая і ёсць великий и могучий?

0

Дзякуй вам за вашу працу! Прыемна бачыць, што партал працягвае існаваць нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы.

7

Некалькі каментараў да артыкула

Одну сторону конфликта представлял Суцкевер, который был недоволен планами монетизации продуктов и считает, что миссия OpenAI — в создании сильного искусственного интеллекта (AGI).

Гэта не проста Суцкевер так ліча. Гэта місія OpenAI: "Our mission is to ensure that artificial general intelligence benefits all of humanity." Альтман таксама падзяляе гэтую пазіцыю.

Его увольнение — это был отчаянный шаг остановить стремительную коммерциализацию стартапа.

На дадзены момант дагэтуль невядома што выклікала звальненне Альтмана. Дакладных звестак няма. Толькі "was not consistently candid in his communications with the board" і астатнія слухі вакол гэтага. Ці была гэта камерцыялізацыя ці іншыя прычыны, ці ўвогуле некалькі розных прычын - дагэтуль невядома.

спешное назначение бывшего гендиректора Twitch Эммета Шира выглядело абсурдным

Не абсурдным. Ён СЕО тэхналагічнай кампаніі, які публічна выказваўся пра ШІ і бяспеку, а таксама мае пазіцыю, якая супадае з місіяй OpenAI. Таксама ён дапамог у перамовах, якія прывялі да вяртання Альтмана
https://twitter.com/eshear/status/1727210329560756598

0

За апошнія 70 гадоў прадуктыўнасць у ЗША вырасла прыкладна ў 3 разы. Але ж усе так і працягваюць працаваць а 5 дзён.

https://ourworldindata.org/grapher/labor-productivity-per-hour-pennworldtable?tab=chart&country=~USA

0

OpenAI не стандартная кампанія. Савет дырэктароў кантралюе нон-профіт. Зарабіць грошы не з'яўляецца іх мэтай. Галоўная мэта OpenAI нон-профіта - распрацаваць бяспечны і карысны для чалавецтва ШІ. Дырэктары нават не маюць долі ў OpenAI.

Таксама інвестары фармальна не маюць уплыва на нон-профіт OpenAI. Савет як раз і паспрабаваў выканаць сваю функцыю, калі яны вырашылі, што Альтман не з'яўляецца дастаткова шчырым з імі. Але бачна, што ў іх не спрацавала і такая структура кампаніі выканала сваёй ролі.

Тут можна прачытаць больш дэтальна: https://openai.com/our-structure

А асабліва гэта: https://images.openai.com/blob/142770fb-3df2-45d9-9ee3-7aa069acada1/image1.png

The Board это исключительно про управление бизнесом, если вдруг кто то не знал.

У выпадку OpenAI гэта не так. Развіццё бізнэса і атрыманне прыбытка не іх галоўная мэта.

Главная и по сути единственная цель каждой компании - зарабатывание денег.

Зноў, гэта не так у выпадку OpenAI Inc. Ён фармальна з'яўляецца нон-профітам.

2

А вы ведаеце, што яна выкатвае прэтэнзіі да інжэнераў? Ці вы самі сабе прыдумалі, асабліва нічога не ведаючы пра каманду і дынаміку ў камандзе? Там напісана

"Все очень тактичны, особенно аккуратны с твоим временем. После 17-18 вечера тебя никто не будет беспокоить, по выходным тоже."

А як хто індывідуальна любіць працаваць - гэта іх справа. Калі гэта не замінае іншым.

1

Так купіце тады YouTube Premium калі не падабаецца рэклама.

-1

Згодны наконт мэты vs агульнага даната. У нас насамрэч і была канкрэтная мэта - сабраць грошы на агучку "Віленскіх камунараў" і мы гэта сабралі. Зараз гэтую мэту схавалі і запісваем. Як выкладзем пачнем збіраць на новую кнігу/мэту.

Наконт перакладаў - гэта іншыя сумы. Набыць правы + пераклад + апрацоўка + запіс будзе $5-7к. Я пакуль скептычны што столькі можна назбіраць краўдфандынгам зараз. Гэта павінна быць вельмі папалярная кнігі альбо вельмі добра працаваць над прасоўваннем краўдфандынга.

А схему кікстартэра з узнагародамі было б цікава паспрабаваць як-небудзь.

0

Вы маеце на ўвазе схему як кікстартэр? А чым гэта лепей? Людзі больш ахвотна будуць далучацца? На мой погляд на кікстартэре важная частка - тое, што людзі набываюць нейкі прадукт за свае данаты. Кнігу там ці гульню. І таму там псіхалогія не данатаў, а хутчэй прадзаказа. А ў нас гэтыя кнігі за данаты бясплатна выкладаюцца і няма эфекта "пакупкі".

Але калі збіраць на платную кнігу - то можа. Але гэта асобны кавалак працы, рэгулярна збор прасоўваць, прыдумаць розныя ўзроўні ўзнагарод.

1

Дзякуй за прапанову. Хосцінг пакуль не патрэбен. Гугл клаўд працуе норм для нас. А наконт данатаў, калі есць магчымасць будзем рады: ko-fi.com/audiobooksby На гэтыя данаты мы запісваем бясплатныя аўдыякнігі.

2

Апку можна зрабіць. А які функцыянал там будзе? Функцыянал слухаць кнігі мы не можам рабіць пакуль. А карыстальнікі мабільнай праграмы магчыма гэта і будуць чакаць. А калі мы гаворым пра каталог + можа паведамленні пра новыя кнігі, то чаму не.

2

Дзякуй за праект! А вы плануеце навіны, якія зараз у канале, у блоге цяпер пісаць? Ці блог для аўтарскага кантэнту, а навіны ў ТГ?

2

Цікавы досвед. Наконт фондаў, я асабліва ў сеці і не бачыў грантаў на культурныя праекту да нядаўняга часу. Рада Культуры запусціла некалькі тыдняў таму грант. Ён здаецца падыходзіць Першаму Гікаўскаму. А дагэтуль гранты былі на адукацыю ці стажыроўкі, а не на развіццё праектаў. А так да, пачынаць на ўласныя грошы.

Рэклама праз ФБ можа лепш працаваць - там і ФБ і інстаграм.

А ўвогуле поспехаў. Навіны ў ТГ насамрэч цікавыя!

1

Вас здзіўляе, што ў 20-ым годзе паводзілі сябе па канонах 20-га года, а не 22-га? У 2018 у Менску ўвогуле святкавалі 100 годдзе БНР і быў фестываль са сцягамі. Калі зараз пачнуць людзей саджаць за ўдзел у ім, вы таксама будзеце казаць "I told you so"?

9

Так, гэта адзіны выхад з бягучай сітуацыі для любога беларуса. Нават калі вы з'ехалі, то спачатку няпроста ўсталявацца. Новая краіна, новая мова, новыя правілы. І нават там трэба "пацярпець і ўсё наладзіцца". Камусьці лягчэй праз гэта прайсці, камусьці складаней, але амаль для ўсіх гэта стрэс.

0

Дзяўчына распавяла як яна спраўляецца з бягучымі падзеямі. Калі застаешся і калі з'язджаеш будзе непроста. Называць гэта страхам - перабольшванне. Такога ў тэксце не было і вы самі гэта выдумалі. А ўвогуле сітуацыя зараз херовая, і адзінага правільнага спосаба як з гэтым спраўляцца няма. Давайце не кідацца на людзей, у якіх падыходы адрозніваюцца ад вашых.

1

Чытаю каменты і не разумею, навошта каментатары, якія ўжо з'ехалі і, здаецца, "пахавалі" Беларусь, чаму вы сядзіце на dev.by? Чаму вы не перайшлі на адмысловыя лакальныя сайты і не асімілюецеся у новай краіне? Відавочна, што вы не разумееце чаму людзі застаюцца ў Беларусі, нават калі ў іх ёсць магчымасць з'ехаць. А калі вы гэтага не разумееце, вас увогуле што-небудзь связвае з краінай акрамя таго, што там засталіся бацькі, кватэра ці што іншае?

0

А мне спадабалася праграма. Закранае карысныя ў практыцы тэмы. І да, у big tech таксама формашлёпствуюць, не трэба гэтага так цурацца.

2

Не разумею зласмешлівыя каментары. Зразумела і лагічна, што арганізатары вырашылі перанесці месца. І разумна, што Ілля намагаецца, каб беларускія школьнікі змаглі ўдзельнічаць. Дзякуй яму за гэта.

2