Нашыя разлікі паказваюць, што каб ахапіць нават беларускую частку аўдыторыі нам спатрэбіцца некалькі гадоў, але мы не абмежаваныя толькі беларускімі пакупнікамі. Ужо цяпер некаторыя тавары купляюць немцы і і продаж за межамі беларускай аўдыторыі будзе толькі падвышацца, асабліва калі з'явіцца рэсурс. Але ўжо цяпер мы па-троху перакладаем тавары на іншыя мовы, пашыраючы ахоп.
Пра прыбытак. Мы запусціліся толькі ў гэтым годзе і пакуль не дасягнулі нават памераў сярэдняй інтэрнэт-крамы і, безумоўна, нашыя штомесячныя выдаткі перавышаюць прыбытак. Калі ўсё будзе ісці так, як цяпер (без фінансавай падтрымкі), мы выйдзем на ноль недзе праз год. Бо трэба дадаць сотні прадаўцоў, тысячы тавараў. Было б добра меця хаця б аднаго супрацоўніка, які б займаўся гэтай працай хаця б па некалькі гадзін на дзень, але як ёсць.
Пра дыскрымінацыю. Умоўны мараканец можа перакласці на арабскую беларускую кнігу і зможа прадаваць яе на нашым маркетплэйсе. Тое самае будзе, калі ён перакладзе на беларускую мараканскую кнігу. Беларускае паходжанне вытворцы (кампаніі, прадпрымальніка, рамесніка) - гэта толькі адзін крытэр. Мы былі б вельмі радыя бачыць, напрыклад, тавары з беларускім інтэрфейсам: смартфоны Samsung, друкаркі Epson і г.д. Такая тэматыка нашай платформы і гэта не дыскрымінацыя.
Прывітанне, я не атрымліваў ніякіх грантаў. У Германіі уцекачы (з Украіны, Беларусі і іншых краін) і проста беспрацоўныя людзі атрымліваюць падтрымку, каб працаўладкавацца. Гэта могуць быць інтэграцыйныя курсы, пераклад і прызнанне дакументаў аб адукацыі, нейкі курс падвышэння кваліфікацыі ці проста навучанне нейкай новай нескладанай спецыяльнасці і інш. У маім выпадку, улічваючы, што я быў прадпрымальнікам у Беларусі, мне прапанавалі бізнес-кансультанта на 2 месяцы, каб зарыентавацца ў нямецкіх рэаліях і скласці безнес- і фінансавы планы новай справы. Мне проста далі чалавека, які кожны дзень мне дапамагаў, ніякіх грошай я не бачыў, а гэтую суму назваў прыкладна, бо проста пагугліў, колькі гэта каштуе. І ў знак падзякі да дзяржавы, узгадаў гэта ў інтэрв'ю. Было гэта 3,5 гады таму.
Дзякуй вам за працу! Зараз працую над першым сапраўды беларускім маркетплэйсам і часта карыстаюся вашым слоўнікам у перакладах. У бліжэйшы час пачну перакладаць WooCommerce. Калі хто-небудзь з чытачоў хоча дапамагчы - буду вельмі ўдзячны, бо не ведаю ангельскай і часта вымушаны абапірацца на расейскую. Пераклад WooCommerce і некалькі іншых важных убудоваў для WordPress паспрыяе павялічэнню колькасці беларускамоўных крамаў. Яшчэ раз - дзякуй за працу, сябры!
Комментарии
Дзякуй!

Дзякуй і Вам! )
Перад тым, як пераклад убудовы для WordPress знаходзіць канчатковага карыстальніка, ён праходзіць праз рэдактара.
Я звычайна шукаю магчымасці для добрых спраў, а не апраўдваю бяздзейнасць. Калі жадаеце дапамагчы, то сардэчна запрашаю.