Комментарии

Адзінага сапраўднага беларуса бачу сярод усёй гэтай хеўры! Любоў да краіны, да Радзімы для іх ужо анахранізм. Атрутныя, хамаватыя, як расейцы - не адрозьніш. Параджаюся... Уласна кажучы, праз гэтае хочацца зьехаць. Бо краіна - гэта яшчэ і народ. Вельмі расчаравалася ў людзях за апошнія 2 гады. Быццам рэзка людзі зьмяніліся, сталі чужымі - не пазнаць. Дзеля такіх ня хочацца заставацца й змагацца за краіну. Ці можна такіх зьмяніць? За Беларусь вельмі сэрца баліць... І мары сваёй не пакіну, і мэты, дзеля толькі такіх людзей, як Кастусь Каліноўскі, Цётка, стваральнікі БНР, Ціханоўскія, тыя, каго ў турме спаткала, дзеля іх мары... Застануся з краінай да канца, не зламіцца бы канчаткова з-за такіх вось беларусаў, якія сваіх брудам паліваюць... І разьдзяліць сябе дазволілі, і ў нянавісьць загразьлі. Любіцё ворагаў сваіх, людзі! Не цярпілы беларусы, а моцныя, як крамень, баязьліўцаў зашмат сягодня разьвялося, канешне... Але ж ёсьць і адважныя, і чакаюць баязьліўцы гэтых адважных, і пайдуць за імі, калі толькі павядуць...

0