Комментарии

У мяне крыху іншыя прычыны.

Я проста не аматар мастацкіх фільмаў і тым болей серыялаў. Гляджу прыкладна па адным фільме раз у пару месяцаў ды па адным серыяле раз у пару гадоў. Калі зрабіць пастаянную падпіску на сервісы, то фільмы атрымаюцца проста залатымі. Калі ж перад праглядам кожнага фільма спачатку афармляць падпіску, а пасля пасля прагляда фільма яе адмяняць, то тут і кошт не малы, і часу на падобнае будзе ісці столькі, што па выніку наогул нічога не захочацца глядзець.

Калі я хачу праглядзець нейкі канкрэтны фільм, які быў зняты гадоў 20 таму, то я ўжо нават у адвязцы ад коштаў не разумею, як яго можна паглядзець не ў пірацкай версіі.

Яшчэ мне найбольш падабаецца глядзець фільмы ў перакладзе на беларускую мову. Выбар фільмаў, да якіх ёсць беларускі дубляж ды якасць саміх перакладаў мяне збольшага задавальняюць. Аднак наколькі я разумею, гэта ўсё пірацкі кантэнт, як жа платна глядзець непірацкія фільмы па-беларуску, зноў жа я не змагла знайсці.

Чаго б мне хацелася? Як мінімум сервісаў, якія б бралі плату за факт прагляда фільма, а не за месяц/год. У ідэале ж, каб падобныя сервісы змяшчалі ў сябе кантэнт з максімальнай колькасці платформаў ды з усімі наяўнымі варыянтамі перакладаў фільмаў.

2

censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement
Тое ж, што шмат людзей нарэшце ўбачылі праблемы, на якія раней заплюшчвалі вочы, для мяне адназначна добра. І мне зусім не хочацца вярнуцца ў часы, калі значная частка насельніцтва ўпарта ігнаравала жахі вакол сябе. Ну не лічу я, што шчасце ў няведанні.

8

"То, что 2019 кажется всем сейчас недостижимо прекрасным временем - неоспоримый факт." - не, гэта толькі Вашае меркаванне. Вы маеце права так лічыць, але ж не абагульняйце на ўсіх.

8

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

Калі Вам так зручней, то, калі ласка, гаварыце. Не думаю, што будуць праблемы з разуменнем. Тым болей, што яшчэ не факт, што ў Вас менавіта трасянка, хутчэй палескі говар.

8

Вы выкарыстоўваеце рускую мову з мэтай "занять и продемонстрировать какую-то морально-этическую или политическую позицию", то бок займаецеся "либо религиозно-общественной, либо политической деятельностью на рабочем месте"?

20

Ну калі ведаў англійскай мовы хапае, каб з індзійцамі абмеркаваць працоўныя пытанні, то беларусам ужо неяк растлумачу, што хачу. У цэлым сітуацыя, каб беларускія калегі казалі, што мяне не разумеюць і хочуць, каб я гаварыла па-руску, вельмі рэдкая. Прыгадаць магу толькі 2 выпадкі ад людзей з іншых каманд, з якімі мне была патрэбна разабраць адзінкавыя пытанні. І тое, я не ведаю, яны насамрэч не разумелі мяне ці прынцыпова не хацелі разумець. У любым разе ведаў англійскай мовы цалкам хапала

2

На якой мове звяртаюцца да мяне, мне не прынцыпова. Абсалютная большасць калег гавораць са мной на рускай мове, і я тут не бачу ніякай праблемы. Пытанні могуць быць, калі чалавек не разумее беларускую мову, але тут дапамагае англійская мова.

26

З беларусамі размаўляю па-беларуску, з замежнікамі пераходжу на англійскую мову. І на цяперашняй, і на мінулай працы пытанняў да гэтага не была, наадварот беларускамоўнасць успрымалася і ўспрымаецца пазітыўна. На сумоўях таксама гаварыла па-беларуску, выключэнне памятаю толькі адно, там сумоўе праводзіў не беларус і мы размаўлялі па-англійску.

38

Тое, што ў нас так прынята, гэта не меншая праблема для жанчын, чым для мужчын, бо прыводзіць да таго, што жанчыне некамфортна сустракацца з мужчынам у некалькі раз менш за яе зарабляючым. У тэорыі так, гэта можа прывесці да таго, што жанчына прыме рашэнне адмовіцца ад павышэння ці знайсці працу з меншым заробкам, каб захаваць адносіны. Але я ведаю выпадкі толькі, каб адносіны з-за падобнай праблемы не пачыналіся/спыняліся. Таму сумняваюся, каб гэта моцна ўплывала на статыстыку па заробках

6

Заробкі часта вышэй у тых, хто патрабую сабе вышэйшых заробкаў. Статыстычна гэта крыху часцей робяць мужчыны. Розніца на адной пасадзе пры аднолькавым вопыце не будзе ў разы, іначай бы кампаніі пачалі б спрабаваць браць на працу дзяўчын, але на розніцу 5-10% хутчэй усяго з боку кампаніі не звернуць увагу

10

Арцём, дзякую за Ваш каментар. А ці маглі б Вы яшчэ ўдакладніць праводзячы сумоўі для якой кампаніі Вы "И я точно так же отказывал на собесах львовянам которые ни бажали балакать расейскаю."? Для Intetics, як пазначана ля Вашага профіля? Інфармацыя цікавіць выключна з мэтай паберагчы Ваш час, адразу адмовіўшы рэкрутару з дадзенай кампаніі

4