Комментарии

а з папярэднімі чатырма тысячамі адзіных стандартаў што не так? гэта ж трэба дасягнуць пэўнага ўзроўню роспачы каб ствараць новы стандарт разам з тэслай і эплам

0

спачатку хацелася падушніць пра "поразительные факторы", "КХ/СХ диапазон" і "детскую трубку" але потым я ўбачыў, што калі dev.ua гуглоўскім перакладчыкам штосьці там пераклаў, dev.by на беларускую нават не паспрабаваў. ну гэта, вядома ж, цяжэй, чым артыкулы з руснявага бабл-ці-як-яго-там цягаць.

0

ну гэта без жартаў сусветная практыка: на pagani zonda заднія ліхтары ад трактара а на lamborghini diablo люстэркі ад nissan'а

0

МУС плянуе выдаваць беларускае грамадзянства тым польскім чыноўнікам, што выдаюць зашмат станоўчых дэцызій беларусам.

8

ні водным словам

ніводным

краіне прыбывання

побыту, прабывання ці знаходжання

якімьсці

якімсьці

на конт

наконт

0

усё прасцей. 12% — гэта сплочаныя падаткі. а тое, што будзе 30% — ну ведаеце, такі час, просьба ставіцца з разуменьнем

0

передача знаний по проекту не велась

выбачце, а такія рэчы як wiki, у якой захоўваюцца веды па праекце, code review, дзе глядзяць, што код магчыма падтрымліваць камусьці, акрамя аўтара, карпаратыўны style guide, які забяспечвае больш-менш адзіны падыход — гэта як сушкі, у кагосьці і таго няма?

1

я неяк згубіў думку, гэтыя вось апытаныя — яны зрабілі свой універсітэт? сталі паспяховымі ментарамі на сваёй працы мары? яны могуць параўнаць з універсітэтамі Прагі, Кракава ці Масачусэтса? у сэнсе, чаму іх меркаванне аб тым, як трэба вучыць, заслугоўвае ўвагі?

я ведаеце, калі паступаў у той самы БДУіР — паслухаў тых, хто скончыў чатыры гады, тобок пераходзіў на пяты курс. потым пяць год зайздросціў тым, хто абіраў факультэт ці спецыяльнасць выключна "каб прыгожа гучала"

-2