Комментарии

Насамрэч, спачуваю, што вас паставілі ў такія абставіны. Няма чаго сварыцца, тым больш абеляць ЭПАМ і любую іншую кантору. Ад людзей яны чакаюць лаяльнасці, свае "Values" прымушаюць вучыць, а фактычна гатовы ў любы момант вас звольніць. Але і ў іх зараз цяжкія часы, і там таксама людзі працуюць і ў некаторых момантах можа быць спрабуюць хоць троху дапамагчы. Увогуле, ўвесь свет зараз турбулентны.

Я ўяўляю сабе сітуацыю - кажуць - рэлацыруйцеся, усё будзе класна - абірайце любую краіну, бо ў Беларусі ўсё роўна звольнім. І селі вы такія з жонкай, куды паедзем? І жонка такая - заўсёды хацела пабачыць Парыж. Будзем уцягвацца ў іх культуру, есці круасаны зранку на тэрасе, а дзеці (ці ўнукі) будуць расці маленькімі мілымі французікамі.

Але, раз вы ўжо там, значыць з паперамі ўсё добра, і можаце там жыць і шукаць працу, спрабаваць зачапіцца. Бо нават гэта - зусім непросты момант. Лічыце, што 51% шляху пройдзена, засталося яшчэ 49%. І, вядома, пасля 15 гадоў працы на адным месцы, такія вось змены палохаюць.

2

Сразу начал с работы гребцом, потом ещё и downshift-нулся

Атрымліваецца нават больш :-)
гребцом -> з трэкінгам -> расейская кантора. Далей ужо няма куды падаць.

3

100 водгукаў на вакансіі за год гэта мала. І калі шукаеш працу, пакуль працуеш на іншай - гэта зусім не тое, калі працы няма і трэба шукаць, каб не памерці з голаду. Вось мая статыстыка: за 2 месяцы 41 рэзюмэ даслаў, з 5 былі сабесы, 3 сабесы заваліў (адзін з іх на фінальным раўндзе). Адзін офер у вельмі сур'ёзную кантору, і яшчэ ў адным з сабесаў адмовіўся ад фінальнага раўнду і напісаў ім адпіску падобную той, што кампаніі звычайна кандыдатам пішуць, толькі наадварот :-)

Атрымліваецца, з 41 даслання CV выключна па маёй спецыяльнасці, і дзе ў мяне досведу дахалеры 36 тупа адмовы без шанцу на сабесы.

Польская мова даволі часта не ёсць абавязковай. Напрыклад, нават olx не патрабуюць.

1

Яшчэ адзін прыклад вынікаў праўлення 2х дыктатараў.

2

Цікавы кантэнт, актуальны. Вядома, усё не сур'езна, але з доляй праўды. Яшчэ можна было б узгадаць, што айцішнікаў можна шукаць у каментах на дэв.бай.

Я б рады толькі быў, каб на мяне палявалі дзяўчыны па розных месцах хабітату :) Але нешта такога не здараецца.

Засмучае, што "разлік" перамагае, і аўтарка не саромеецца пра гэта казаць (у тым ліку і пра сябе). Каханне - гэта ўжо на другім плане.

1

Усе гэтыя размовы нічога не варты. У нас адна сфера, дзе зарабляць, у іх - усе. А калі грошы вам не галоўнае, то як наконт перспектыў для вашых дзяцей?

1

Напэўна, упершыню скажу, што тут кампанія мае рацыю.

Фактычна яна бярэ плату за навучанне і "вайці вайці". Калі пра 5к чалавек ведаў і гэта не было напісана мелкім шрыфтам - то ок. Нават зп раней канца кантракта ўзнімалі.

"Проста не выйшаў на працу" - гэта сурова. Можна было б папярэдзіць.

Пра сіньёра за мідла ці джуна - гэта на ўсіх галерах ёсць. А рэйты ўключаюць не толькі вашу зп, яшчэ падаткі, офіс, залёты і гэтак далей.

І раскрываць звесткі ананімуса не трэба. Дэв.бай тут усё правільна робіць.

Пра тое, што зышоў кліент, мяркую, не поўная праўда. Магчыма, ён ужо даўно збіраўся і не быў задаволены паслугамі.

-1

Вось і ніводнага варыянту самі не адкінулі? І толькі праз месяц з'явіўся першы?

-1

Ведаю шмат людзей, якія так і кажуць, што ў душы не "IT-шнікі" і хацелі б працаваць дзесьці яшчэ.

Спачатку "уваходзяць у ІТ", а потым ныюць.

Як мінімум адна мая былая калега сышла шыць фіранкі і сукенкі, але была вельмі таленавітай распрацоўшчыцай. А іншы калега - быў кіроўцам аўтобуса, увайшоў у ІТ, пакутваў, яго звольнілі пасля гадоў 4 працы, на новую ІТ працу не пайшоў (пабаяўся, што зноўку не пацягне, хоць і прапаноў было шмат) - і вярнуўся кіраваць аўтобусам :)

Наконт дзяўчыны з артукулы - частка з рэлакацыяй падобна на прыдумку. Усе каго ведаю, па выніку за тыдзень-два знялі кватэру ў Варшаве, ды яшчэ ездзілі абіралі варыянты (пасля пачатку вайны).

1

«Проанализируйте наш сайт/соцсети/рассылку и предложите рекомендации по улучшению». Даешь рекомендации, тебя не берут. Затем видишь, как проект вносит те правки, которые ты указал, как по чек-листу.

Так, геніяльныя парады Junior QA.

5

Усё па справе, і тое, што ўсё залежыць ад мэнэджэра і тое, што такая палітыка кампаніі.

Калі ты атрымліваеш зарплату не якую ты заслугоўваеш, а пры якой ты будзеш згодны працаваць.

Так у шмат якіх месцах. Пакуль я працаваў у Itr...ion (рабяты не дадуць збрахаць), у мяне ў камандзе людзі атрымлівалі па справядлівасці. У каго добра атрымлівалася і хто меў талент, меў імклівы рост зарплаты. І калі спачатку пры найме быў дзісбаланс - ён хутка выпраўляўся.

Але быў смешны момант, калі я павялічваў зп чалавеку са сваёй каманды на $100, мая зп фактычна памяньшалася на $20.

Іншыя менеджэры майго ўзроўня (у каго быў %) гэта хутка зразумелі, і таму і ганялі людзей па колу, шукаючы адмазкі, чаму не павышаць зп. Гэта было даўно, цяпер, спадзяюся сітуацыю выправілі (але асабліва ў гэта не верыцца) :)

У іншых беларускіх кампаніях было падобна - выдатныя спецыялісты маглі атрымліваць $1000, а тыя, хто працаваў так сабе, але ўмеў дамаўляцца - $3000.

Самая добрая сістэма, калі ёсць Лэвэлы, як у FAANG. Пераходзіш на іншы лэвэл, ведаеш, якая будзе зп. Усё адкрыта, усе ведаюць, у каго які Лэвэл.

0

Вельмі дрэнны пачатак рэзюмэ. "I am very interested in IT and software testing.".

Гучыць як - я вельмі хачу змяніць сваю сферу дзейнасці на ІТ, калі ласка, дапамажыце. Але, ці займаюцца рэкруцёры дабрачыннасцю? І ці шукаюць мэтанакіравана "вайцішнікаў"? Думаю пасля гэтага сказа, і пабачыўшы ў досведзе працы "qa student" ніхто далей не чытае.

А калі там будзе напісана, спачатку "A passionate qa engineer"?

Таксама вам трэба пазначаць свае моцныя бакі, які я бачу толькі 1 (але тлусты +) - English.

Трэба зрабіць так, каб кожны рэкруцёр гэта заўважыў.

Можа нават у першым сказе. " A passionate QA engineer with..... and a perfect English".

І трэба зрабіць досвед працы. Напрыклад далучыцца да open source праекта. Або проста пашукаць там багі і запостаць у іхні багтрэкер. Тады першым радком досведу можа быць не "qa student", а "open source contributor - tested and filed n bugs in Mozilla Firefox, x bugs in chromiun, y bugs in React. ," толькі лепей браць паменш праекты, дзе багаў неадкрытых больш.

Пакуль што не падобна, што QA гэта вашае "прызначэнне ў жыцці", а не проста "я зацікаўлены увайсці ў ІТ", каб рубіць $.

4

У Польшчы можна патрапіць на працу ў Intel, Google, Facebook, Amazon. Не думаю, што з.п. там менш чым у РБ.

3